На цырымоніі адкрыцця Women in the Wolrd Summit украінская спявачка, актывістка Еўрамайдану Руслана Лыжычка выканала спецыяльную новую версію гімна Украіны на ўкраінскай і англійскай мовах у сімфа-рокавай апрацоўцы ў стылі ўрачыстых імшаў Баха і гітарнай музыкі Queen.
Пра гэта сама Руслана паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
Цырымонія адбылася 3 красавіка ў The David H. Koch Theater (Лінкальн цэнтр), дзе Руслана выступіла па запрашэнні адной з самых папулярных амерыканскіх вядучых, рэдактара The Daily Beast і аўтара шматлікіх ток-шоу Ціны Браўн.