Расійская дэлегацыя ў ПАРЕ здасць свае паўнамоцтвы ў выпадку, калі будзе прынята рашэнне аб галасаванні за выключэнне РФ, заявіў кіраўнік расійскай дэлегацыі ў ПАРЕ, кіраўнік камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў.

«Вядома, мы разглядаем гэта як цалкам магчымы варыянт (што будзе прынята рашэнне аб выключэнні), у гэтым сэнсе мы гатовыя. І не чакаючы вынікаў галасавання (у выпадку, калі будуць галасаваць за наша выключэнне), мы здаем нашыя паўнамоцтвы самі … і сыходзім з парламенцкай Асамблеі як мінімум да канца гэтага года», — сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу» Расія 24».

Сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) адкрылася ў панядзелак у Страсбургу з абмеркавання паўнамоцтваў Расіі ў арганізацыі ў сувязі з падзеямі на Украіне. Маніторынгавы камітэт асамблеі рыхтуе адпаведную рэзалюцыю, па якой дэпутаты прагаласуюць ў чацвер.

Напярэдадні адкрыцця сесіі ў ПАРЕ былі ўнесены дзве прапановы, якія тычацца паўнамоцтваў расійскай дэлегацыі. Ініцыятыва брытанскага парламентарыя Роберта Ўолтара прапануе перагледзець да канца гэтага года паўнамоцтвы дэлегацыі. Ініцыятыва ж дацкага парламентарыя Майкла Ааструба Енсэн прапануе пазбавіць дэлегацыю РФ на гэтай сесіі права голасу. Прапановы ўжо перададзеныя ў маніторынгавы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?