Фота: А. Таранціна

Фота: А. Таранціна

У беларусаў ёсць мноства спосабаў супрацьстаяць акупацыі Крамля. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў музыка Vinsent (Зміцер Папко). 

«Я лічу, што паўтарэнне падзей ва Ўсходняй Украіне магчыма і ў Беларусі, таму што мяжы з Расіяй і кантролю на ёй няма. Але пытанне ў тым, што ў нас у краіне падобная сітуацыя назіраецца ўжо амаль 20 гадоў. Гэта значыць фактычна мы не з'яўляемся гаспадарамі на сваёй зямлі «, — адзначыў рэпер. 

Пры гэтым музыка падкрэсліў, што беларусы могуць і павінны супрацьстаяць расійскай акупацыі. 

«Самы галоўны інструмент у гэтай барацьбе — інфармаванне насельніцтва незалежнымі СМІ, таму што, на жаль, наша грамадства зазамбіраванае расійскай прапагандай. І ў гэтым сэнсе трэба, каб кожны, хто разумее сітуацыю і мае доступ да незалежнай інфармацыі, пачаў тлумачыць сваімі родным і блізкім, што на самой справе адбываецца. Таксама эфектыўным сродкам барацьбы супраць Крамля з'яўляецца байкот расійскіх тавараў. Я, напрыклад, наогул не карыстаюся імі. Кожны можа гэта зрабіць. Але галоўнае — гэта змены ў галовах», — сказаў ён на заканчэнне. 

Нагадаем, 6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія правакацыі. У прыватнасці, прарасійскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?