Крысьціна Кіршнэр

У Аргентыне ў нядзелю прайшлі прэзыдэнцкія выбары. Пасьля апрацоўкі амаль усіх бюлетэняў сёньняшняя першая лэдзі краіны, сэнатар Крысьціна Фэрнандэс дэ Кіршнэр, набірае 44% галасоў.

Прыхільнікі Кіршнэр ужо сьвяткуюць на вуліцах, а супернікі прызналі паразу. На другім месцы з 22,6% галасоў — былы дэпутат і пераможца конкурсу прыгажосьці Эліса Карыё, якая выступала пад лёзунгам барацьбы з сацыяльнай няроўнасьцю і карупцыяй. Эліса Карыё апэлявала да найбяднейшых слаёў насельніцтва.

На трэцім месцы — прыхільнік свабоднага рынку, былы міністар фінансаў Рабэрта Лаванья, які ўзначальвае аб’яднаньне цэнтрысцкіх рухаў «Саюз за перадавую нацыю». Ён набірае пакуль 19% галасоў. На думку многіх, Лаванью належыць галоўная заслуга ў пераадоленьні цяжкога эканамічнага крызысу 2001 г.

Усяго ў выбарах удзельнічалі 14 кандыдатаў.

Згодна з аргентынскім заканадаўствам, для перамогі ў першым туры трэба набраць 45% галасоў, ці, калі адрыў ад астатніх кандыдатаў дасягне 10%, будзе дастаткова 40%.

У выпадку перамогі Кіршнэр стане першым прэзыдэнтам на пасадзе прэзыдэнта Аргентыны. У гэтай краіне налічваецца каля 27 млн грамадзян, што маюць права голасу. Колькасьць жадаючых была настолькі вялікай, што ў некаторых раёнах было вырашана прадоўжыць працу выбарчых участкаў да гадзіны ночы.

Аддаўшы ў нядзелю свой голас у родным горадзе Рыё Галегас на поўдні Патагоніі, Крысьціна Кіршнэр расцалавала сваіх прыхільнікаў і назвала дзень выбараў «важным днём для працягу дэмакратычнага курсу».

Кіршнэр часта параўноўваюць з Хілары Клінтан, якая таксама зьяўляецца сэнатарам і удзельнічае ў выбарчай прэзыдэнцкай гонцы. Але Кіршнэр ня хоча параўнаньняў ні з Хілары Клінтан ці Эвай Пэрон, ці з кім‑небудзь яшчэ». Паводле яе словаў, «няма нічога лепш, чым быць сабой».

Першая лэдзі лідзіравала ў апытаньнях грамадзкай думкі з самага пачатку перадвыбарчай кампаніі. Яшчэ некалькі месяцаў таму дзеючы прэзыдэнт краіны Нестар Кіршнэр быў гатовы змагацца за другі тэрмін, і апытаньні грамадзкай думкі прарочылі яму перамогу. Але ў ліпені было абвешчана, што замест Нестара Кіршнэра ад правячага левацэнтрысцкага «Фронту за перамогу» будзе балятавацца яго жонка, сэнатар ад Буэнас‑Айрэса. Чаму, ніякага тлумачэньня не пасьледавала.

Нестар Кіршнэр заняў пасаду, калі Аргентына станавілася на ногі ад наступстваў эканамічнага абвалу канца 2001 г,, а больш за палову насельніцтва краіны жылі за рысай баденасьці. За тры гады прэзыдэнцтва Кіршнэра, паводле ягоных словаў, 2,5 млн чалавек атрымалі працу.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0