На плошчы Свабоды ў Харкаве працягваецца акцыя прарасійскіх актывістаў, піша Status quo.

Каля 19.00 яны правялі «сход абласной грамады». На ім быў выказаны недавер дэпутатам Харкаўскага аблсавета і зачытаны пайменны спіс тых людзей, якія запісаліся ў «альтэрнатыўныя дэпутаты» і маюць намер правесці сесію, каб прызначыць рэферэндум. Сярод іх — Канстанцін Далгоў, Ягор Логвінаў, Яўген Гутка, Віталь Сатар, Павел Цішчанка і іншыя.

Гэтыя «альтэрнатыўныя дэпутаты» на прыступках перад адміністрацыяй прынялі прысягу.

«Альтэрнатыўным дэпутатам» не ўдалося прайсці ў будынак абладміністрацыі, таму што праход далей блакуецца міліцыяй. У выніку «сесія» была праведзена прама ў вестыбюлі. Там абвясцілі аб некалькіх рашэннях.

«Выконваючы абавязкі Харкаўскага абласнога савета»Савет дэпутатаў харкаўскай тэрытарыяльнай грамады»(так называюць свой орган сепаратысты) прыняў рашэнне аб стварэнні суверэннай дзяржавы пад назвай «Харкаўская народная рэспубліка», якая «будзе будаваць адносіны з іншымі дзяржавамі ў адпаведнасці з міжнародным правам». Гэта рашэнне ўступае ў сілу пасля зацвярджэння на агульнаабласным реферндуме. 

Акрамя таго, прынята рашэнне звярнуцца да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з тым, каб ён легітымізаваў гэты сход і яго дакументы, а таксама да ўрада Расійскай Федэрацыі з просьбай забяспечыць мірнае правядзенне ў Харкаўскай вобласці реферндуму ў якасці пасярэдніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?