Адміністрацыя ЗША выказала заклапочанасць у сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў мінулыя выходныя ва Украіне, паведаміў у панядзелак прадстаўнік Белага дома Джэй Кэрні. «Мы занепакоеныя шэрагам крокаў, якія прывялі да эскалацыі сітуацыі ва Украіне ў мінулыя выходныя. Гэта вынік узмацніўшагася ціску Расіі на Украіну», — адзначыў ён. 

«Мы бачылі групы прарасійскіх дэманстрантаў, якія захапілі ўрадавыя будынкі ў Харкаве, Данецку і Луганску. У нас ёсць важкія падставы лічыць, што некаторым дэманстрантам заплацілі, і яны не з'яўляюцца мясцовымі жыхарамі», — адзначыў ён. «Калі Расія прасунецца ва ўсходнюю частку Украіны, адкрыта або таемна, гэта будзе вельмі сур'ёзнай эскалацыяй», — заявіў Дж.Кэрні. 

У сувязі з гэтым у Вашынгтоне заклікалі Маскву «спыніць намаганні па дэстабілізацыі сітуацыі на Украіне». «І мы перасцерагаем ад далейшай ваеннай інтэрвенцыі», — дадаў прэс-сакратар Белага дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?