Дыктатар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын жыўцом спаліў міністра грамадскай бяспекі О Сон Хона, абстраляўшы яго з агнямёту. Як паведамляе The Daily mail са спасылкай на паўднёвакарэйскія СМІ, чыноўніка камуністычнай краіны абвясцілі «ворагам народа», паколькі ён быў набліжаны да дзядзькі дыктатара — Чана Сон Тхэка.

Кім Чэн Ын абвясціў, што «вораг народа» дапамог Тхэу ператварыць міністэрства грамадскай бяспекі ў асабістую ахову. Акрамя таго, ён нібыта хаваў выпадкі карупцыі ў КНДР. Пасля жорсткага парання Кім Чэн Ын распусціў міністэрства грамадскай бяспекі. 11 службовых асоб, якія ўзначальвалі розныя аддзелы ў міністэрстве, былі ці расстраляныя, або адпраўленыя ў канцлагер. Нагадаем, па загадзе Кім Чэн Ына, сям'я пакаранага раней дзядзькі кіраўніка КНДР Чан Сон Тхэка, была знішчана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?