Народныя дэпутаты прынялі закон № 4491 «Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны адносна ўзмацнення матэрыяльна-фінансавага забеспячэння абароназдольнасці дзяржавы». За гэтае рашэнне прагаласавалі 234 нардэпы.

Законам вызначана, што падчас абароны дзяржавы ў выпадку ўзброенай агрэсіі або ўзброенага канфлікту фінансаванне нацыянальнай абароны дзяржавы, Узброеных сіл Украіны, мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мерапрыемстваў па мабілізацыі можа ажыццяўляцца дадаткова за кошт дабрачынных ахвяраванняў фізічных і юрыдычных асоб у парадку, вызначаным Кабінетам Міністраў.

Змены ўнесены ў законы «Аб абароне Украіны», «Аб Узброеных сілах Украіны», «Аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі», «Аб гуманітарнай дапамозе», «Аб дабрачыннай дзейнасці і дабрачынных арганізацыях». Гэтымі зменамі вызначаюцца нарматывы фінансавання ваенна-абароннага комплексу Украіны з дзяржбюджэту і магчымасць прыцягнення для гэтых задач сродкаў мясцовых бюджэтаў, няўрадавых арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?