Фота БелаПАН

Фота БелаПАН

Ад 80 да 85% людзей з інваліднасцю ў Беларусі з'яўляюцца беспрацоўнымі, паведаміў каардынатар асветнай праваабарончай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» Сяргей Драздоўскі 8 красавіка на прэзентацыі вынікаў даследавання «Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстры СМІ», праведзенага навукова-даследчай установай «Аналітычная група «ЦЕТ».

«У беларускім грамадстве ёсць такі феномен, як значнае беспрацоўе сярод людзей з інваліднасцю. Гэта дастаткова дзіўна пры тым, што ёсць дзяржаўная праграма, якая стварае і браніруе дзясяткі і сотні працоўных месцаў, і ёсць справаздачы аб фактычным працаўладкаванні дзясяткаў і соцень людзей з інваліднасцю», — сказаў Драздоўскі.

Паводле звестак сацыялагічных даследаванняў, праведзеных Офісам па правах людзей з інваліднасцю, беларусы лічаць працаўладкаванне галоўнай праблемай людзей з інваліднасцю, падкрэсліў каардынатар, аднак гэтая праблема ў краіне «вельмі цяжка агучваецца». 

«Нават тыя людзі, якія непасрэдна займаюцца працаўладкаваннем, — наймальнікі, адмаўляюцца выносіць сваё меркаванне ў публічную прастору.

Мы ведалі шэраг матываў, якія садзейнічаюць такім паводзінам, але для нас было непрыемна тое, што гэта мае такі масавы характар», — сказаў ён. 

«Атрымліваецца, і беспрацоўе высокае, і працы робіцца шмат дзяржаўным сектарам, і пры гэтым пастаянная фіксацыя праблемы, але гаварыць аб гэтым людзі, непасрэдна зацікаўленыя ў вырашэнні праблемы, не жадаюць», — падкрэсліў Драздоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?