Фота Мікіты Недаверкава

Фота Мікіты Недаверкава

Восьмага красавіка ў мінскім клюбе «Мулен Руж» таленавітая беларуская спявачка прадстаўляе разам з музыкамі з свайго гурта адмысловую праграму. Канцэрт у межах акцыі «Жывы Тузін» падтрымае таксама гурт BosaeSonca.

Канцэрт Паліны Рэспублікі можна назваць бадай што самым вялікім сольным канцэртам за яе пакуль яшчэ нядоўгую, але паспяховую кар’еру, якая пачалася з перамогі на фестывалі «Бардаўская восень-2011» і прызнання «Адкрыцьцём году» па версіі парталу Tuzin.fm. З 17 год Паліна паспяхова грае сольныя канцэрты і пастаянна пашырае геаграфію выступаў. Летась яна з’ездзіла ў міні-тур па Ўкраіне, дзе здабыла нямала прыхільнікаў. Сёлета 14 лютага Паліна ў супольным канцэрце з Akute дала выдатны канцэрт у КЗ «Віцебск». Апошні сінгл спявачкі «Лета» трымаецца ў лідэрах чарту на Tuzin.fm блізу 20 тыдняў.



Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?