У штаце Тэхас падлетак не справіўся з кіраваннем Chevrolet Camaro ZL1 2014 выпуску. Аўтамабіль коштам 60 тыс. даляраў прабіў агароджу і паваліўся проста ў грамадскі басейн, паведамляе yahoo.com

Кіроўца, які рухаўся за падлеткам, распавёў, што кіроўца Camaro, хутчэй за ўсё, прымусова адключыў ETS (сістэму кантролю цягі): « Спачатку аўтамабіль стукнуўся аб бардзюр, потым адляцеў у плот і яго выкінула ў басейн». 

У паліцыі паведамілі, што кіроўцу прад'яўленае абвінавачванне ў перавышэнні хуткасці, таксама яму трэба будзе заплаціць за рамонт плота і басейна, не кажучы ўжо аб аднаўленні аўтамабіля. 

На Chevrolet Camaro ZL1 ўстаноўленая 6,2- літровая «васьмёрка», якая выдае 580 конскіх сіл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?