08.04.2014 / 21:55

Керы: На ўсходзе Украіны арудуюць расійскія правакатары 3

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, выступаючы ў Сенаце, што ў сутыкненнях на ўсходзе Украіны прымаюць удзел правакатары і агенты расійскіх спецслужбаў, якія былі накіраваны туды з мэтай «пасеяць хаос».

Па словах Керы, Крэмль мае намер скарыстацца сітуацыяй для уводу расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, як гэта было ў выпадку з Крымам.

«Павінна быць ясна, што Злучаныя Штаты Амерыкі і нашы саюзнікі без ваганняў выкарыстоўваюць інструменты дваццаць першага стагоддзя з тым, каб заклікаць Расію да адказнасці за дзеянні падобныя да ХІХ ст», — заявіў кіраўнік Дзярждэпа ЗША.

Як заявіў Джон Керы, магчымае ваеннае ўварванне абыдзецца Расіі вялікі коштам. Новыя санкцыі з боку Вашынгтона закрануць ключавыя галіны расійскай эканомікі — банкаўскі, энергетычны, горназдабыўны і іншыя.

«Усе яны ляжаць на стале, і прэзідэнт Абама ўжо падпісаў распараджэнне аб рэалізацыі гэтых дзеянняў, калі Расія не спыніць ціск і агрэсію на тэрыторыі Украіны», — падкрэсліў амерыканскі дзяржсакратар.

0
vigand86 / Адказаць
08.04.2014 / 22:39
Я б сказаў, што на ўсходзе Украіны арудуюць не правакатары, а падрыхтаваныя прафесіяналы, спецыялісты адпаведных расійскіх фарміраванняў. Яны маюць мэту і падрыхтаваны план дзеянняў. І зараз, фактычна, украінскія ўлады дзейнічаюць па гэтаму сцэнару. Час грае на карысць сепаратыстаў, адназначна.
0
Ліцьвін / Адказаць
08.04.2014 / 22:58
"Керы: На ўсходзе Украіны арудуюць расійскія правакатары" лухта, там дзейнічаюць расейскія тэрарысты, час правакатараў даўно мінуў, яны былі на антымайдане ў Кіеве ў выглядзе гопнікаў тупарылых.
0
я / Адказаць
09.04.2014 / 08:05
если цена на нефть упадёт хорошо, скажем до 60$, то рашка банкрот полный, ресурсы есть)) а остального нету))) т
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру