Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя на сённяшняй прэс-канферэнцыі распавяла пра тое, што чытае на беларускай мове кнігі.

фота Прессбола

фота Прессбола

«Прызнаюся, у мяне часта пра гэта пытаюцца. Маўляў, Саша, калі вы загаворыце на беларускай. Я вельмі хачу гэта зрабіць, але ў маім асяроддзі ёсць усяго толькі пара чалавек, з якімі можна на ёй размаўляць, а гэта, пагадзіцеся, не самая лепшая практыка. Чытаю кнігі на беларускай, але пакуль яшчэ не адчуваю ў сабе здольнасці размаўляць на ёй свабодна. Гэта не справа, калі чалавек пастаянна «завісае» у марным жаданні падабраць аналаг нейкаму рускаму слову», — сказала Герасіменя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?