У Камянецкім раёне пад лістамі гіпсакардону загінула 14-гадовая школьніца, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук. Няшчасны выпадак адбыўся 6 красавіка ў адной з вёсак.
Папярэдне ўстаноўлена, што каля 21.00 дзяўчынка была смяротна траўмаваная ў гаражы лістамі гіпсакардону, якія стаялі каля сцяны на зямлі і паваліліся.
Дачку без прыкмет жыцця праз некаторы час знайшлі бацькі.
Пакуль следства не валодае інфармацыяй, што ж на самай справе адбылося тым вечарам.
Сведак і відавочцаў трагедыі няма, бо дзяўчынка была адна ў гаражы.
0
0
0
0
0
0