Прыняцьцё закону «Аб аднаўленьні даверу да судовай улады Ўкраіны» сёньня павітаў прэм’ер-міністар краіны Арсень Яцанюк. На яго думку, гэта важны крок да аднаўленьня незалежнасьці судовай сыстэмы.

Паводле закону прынятага Вярхоўнай радай 8 красавіка, ствараецца часовая камісія, якая будзе праводзіць праверку судзьдзяў, які падазраюцца ў тым, што ў сваіх рашэньнях не кіраваліся выключна законам. Так, праверку мусяць прайсьці судзьдзі, што прымалі рашэньні пра абмежаваньне правоў грамадзян на мітынгі і сходы ў пэрыяд ад 21 лістапада да моманту прыняцьця закону або прысуджалі удзельнікаў акцый да адміністрацыйных пакараньняў; паслалі за краты людзей, якія былі прызнаныя палітзьняволенымі і г. д.

За закон прагаласавала 234 дэпутатаў пры 226 неабходных галасах. Ён набывае моц на наступны дзень пасьля яго апублікаваньня. Устанаўліваецца таксама, што новыя судовыя органы будуць фармавацца ў адпаведнасьці з гэтым законам.

Раней прадстаўнікі судовых органаў заклікалі дэпутатаў устрымацца ад паскоранага прыняцьця закону. У прыватнасьці судзьдзя вярхоўнага суду Ўкраіны Васіль Анапенка заявіў, што праверка судзьдзяў можа праходзіць на патрабаваньне грамадзянскай супольнасьці, аднак яе павінны праводзіць органы, прадугледжаныя Канстытуцыяй і заканадаўствам. Анапенка выказаў перасьцярогу, што новая камісія абмяжуецца звальненьнем судзьдзяў, што разглядалі справы ўдзельнікаў пратэстаў і гэта, на яго думку, «кіне судовую сыстэму Ўкраіны ў хаос».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?