Намесьнік сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН Сяргей Рачкоў заклікаў пашырыць ролю Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі па аказаньні дапамогі дзяржавам, якія вырашылі распрацоўваць ядравыя праграмы ў мірных мэтах.

Намесьнік сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН Сяргей Рачкоў заклікаў пашырыць ролю Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі па аказаньні дапамогі дзяржавам, якія вырашылі распрацоўваць ядравыя праграмы ў мірных мэтах. Беларускі дыплямат лічыць, што МАГАТЭ мусіць дапамагаць краінам будаваць уласныя АЭС для забесьпячэньня электраэнэргіяй.

«Мы разглядаем мэханізмы тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ ў якасьці найважнейшага інструмэнту перадачы і ўкараненьня перадавых ідэй, техналёгій і досьведу ў ядравай галіне. Рэалізацыя праектаў тэхнічнага супрацоўніцтва Агенцтва ў Беларусі аказвае значную падтрымку нацыянальным намаганьням у шэрагу галінаў, зьвязаных з магчымым прымяненьнем ядравых ведаў і тэхналёгій», — заявіў Сяргей Рачкоў.

Паводле Telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0