Вядомая расійская балярына Анастасія Валачкова падала ў суд на вядомага пранкера (тэлефоннага хулігана) па імені Ваван. нагодай стала тое, што пранкер выклаў у сетку скандальны аўдыёзапіс размовы з Анастасіяй. 

Майстар розыгрышаў пранкер Ваван патэлефанаваў балярыне Анастасіі Валачковай і прадставіўся памочнікам сур'ёзнага вядомага бізнэсмэна. Затым малады чалавек прапанаваў артыстцы зладзіць дабрачынны канцэрт, адзначыўшы, што перад канцэртам Анастасіі трэба будзе сустрэцца з бізнэсменамі ў нефармальнай абстаноўцы для перамоваў і размовы пра розныя дэталі выступу. У выніку балярына Валачкова, амаль не разважаючы, пагадзілася папарыцца ў лазні з незнаёмым бізнэсмэнам. 

Такі правакацыйны запіс, вядома ж, кінуў цень на і без таго скандальную рэпутацыю зоркі. Неадкладна Анастасія звярнулася да юрыста. 

Артыстка сцвярджае, што гутарка была зусім пра іншае, а пад яе адказы проста паставілі зусім іншыя пытанні. Гэтак, па яе словах, на пытанне, ці пагодзіцца каманда балярыны пераязджаць не ў цягніку, а на аўтобусе, быў яе адказ: «Так, вядома, без праблем». У выніку ж ён быў пакладзены на зусім іншае пытанне аб лазні. 

Адвакат балярыны сцвярджае, што пранкеру можа пагражае штраф да мільёна рублёў за паклёп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?