Басманны суд Масквы працягнуў да 14 ліпеня хатні арышт экс-гендырэктару «Уралкалія», абвінавачанаму ў злоўжыванні паўнамоцтвамі.

Такім чынам, Баўмгертнер правядзе пад хатнім арыштам сем месяцаў.

Былога гендырэктара «Уралкалія» арыштавалі ў Мінску ў жніўні 2013 года. Тут яго абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. 22 лістапада Баўмгертнера экстрадзіравалі ў Расію і змясцілі ў адно з маскоўскіх СІЗА. 10 снежня ён быў пераведзены пад хатні арышт.

Суд дазволіў яму вечаровыя двухгадзінныя прагулкі ў горадзе, але забараніў без дазволу следчага выходзіць за межы жылога памяшкання і кантактаваць з любымі асобамі, акрамя блізкіх сваякоў.

У Расіі Баўмгертнера вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?