Пастанова Нацыянальнага банка Беларусі аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Стаўка рэфінансавання ўстанаўліваецца ў памеры 22,5%. Дакумент уступае ў сілу з 16 красавіка 2014 года.
На дадзены момант стаўка рэфінансавання складае 23,5%. Апошні раз яна зніжалася 10 чэрвеня 2013 г., тады яна была зніжана на 1,5% працэнтнага пункта.