Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што канчатковае рашэнне аб уключэнні Крыма і Севастопаля ў склад Расіі прымалася з улікам праведзенага на паўвостраве сацыялагічнага апытання настрояў насельніцтва.

«Рашэнні мною былі прынятыя канчатковыя пасля таго, як стаў ясны настрой людзей. Мы ж не рыхтаваліся да такога развіцця падзей. Можна было сабе ўявіць, як людзі настроены, але мы гэтага дакладна не ведалі», — сказаў Пуцін падчас сустрэчы з актывам АНФ.

Як падкрэсліў прэзідэнт Расіі, «толькі пасля правядзення першых сацыялагічных апытанняў, якія мы правялі, прама скажам, тайна, але гэтыя лічбы былі дастаткова блізкія да рэалій, стала ясна, што намі лінія паводзінаў абраная правільна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?