Чатыры гады праз пасля Смаленскай трагедыі варта прызнаць: мелі рацыю тыя, хто казаў, што Маскве давяраць не варта. 

І гаворка ледзь не пра тэорыі, якія вядуць да таго, што 10 красавіка 2010 года адбыўся замах, за якім стаіць Крэмль. Незалежна ад таго, што стане нам вядома ў будучыні пра прычыны катастрофы, ужо цяпер можна з упэўненасцю сказаць, якую велізарную лепту ўнесла Расія ў стварэнне глыбокай прорвы, якая раздзяліла палякаў. І складана паспрачацца з тым, што гэта была свядомая палітыка. 

Складана пералічыць усе «ўкідванні», з якім мы мелі справу за гэтыя чатыры гады, ўзгадаем, аднак, як моцна расійская расшыфроўка запісаў «чорнай скрыні» адрознівалася ад польскай, і ў тым, што генерал Анджэй Бласік (Andrzej Błasik) насуперак тэзе Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта, не знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. І пра абломкі самалёта Ту-154М, якія расіяне не хочуць аддаваць Польшчы. Пуцінская каманда спрытна выкарыстоўвала падазронасць адных і легкаверных іншых польскіх палітыкаў. Пуцін ведае, што калі на парадак дня выходзіць чарговая смаленская праблема, у нас разгараюцца эмоцыі і палякі пачынаюць закідваць адзін аднаго абвінавачваннямі. 

Мы ўсе памятаем першыя гадзіны, дні, тыдні пасля катастрофы. Уладзіміра Пуціна, які з пакутай на твары абдымае Дональда Туска (Donald Tusk). Букеты кветак і свечкі, якія простыя расіяне прыносілі да польскай амбасады ў Маскве. Я не веру ў тое, што гэтыя жэсты былі няшчырымі. Між тым, людзі, якія ў той час кіравалі Польшчай, павялі сябе безадказна. Яны не пастараліся, каб нашы ўлады і слугі закона мелі большы доступ да тагачаснага расследвання, якое адбывалася на тэрыторыі Расіі, і не атрымалі гарантый, што следства будзе весціся па стандартах, прынятых у дэмакратычных краінах. Роўна наадварот: яны пераконвалі нас, што Расіі ў Смаленскай справе варта паверыць. Не буду сцвярджаць, ці вёў, як лічаць некаторыя палітыкі партыі «Права і Справядлівасць» (PiS), Туск палітычную гульню супраць Качыньскага (Jarosław Kaczyński). Аднак польскі прэм'ер як мінімум праявіў вялікую наіўнасць. Ён забыўся, што такое Масква, і хто ў ёй кіруе. Ён прыняў чыста чалавечыя, магчыма шчырыя, рэакцыі у якасці палітычных заяваў. Расія, якая спачувае Польшчы, стала ў яго вачах дэмакратычнай і прававой дзяржавай, якая паважае суверэнітэт суседзяў і вырашае канфлікты мірным чынам…

 Праз чатыры гады пасля Смаленска і няпоўны месяц пасля Крыму такую наіўнасць варта ахарактарызаваць словамі Талейрана: «Гэта горш чым злачынства: гэта памылка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?