Усяго патроху66

У Нямеччыне у продажы з’явіліся кубкі з партрэтамі Гітлера

Нямецкая гандлёвая сетка Zurbrueggen па памылцы выставіла на продаж кубкі кітайскай вытворчасці з выявай Адольфа Гітлера.

«Гэта жудасна, гэта ідыёцкі збег няўдалых абставінаў», — друкаванае выданне Neue Westfälische цытуе ўладальніка гандлёвай сеткі Крысціяна Цурбрюгена. Ён ужо прынёс пакупнікам прабачэнні.

Малюнак на кубку ў вышэйшай ступені супярэчлівы, асабліва для Нямеччыны, дзе выкарыстанне нацысцкай сімволікі забаронена законам. Сярод ружачак і радкоў верша на англійскай мове на белым фоне няўдалы дызайнер змясціў выяву паштовай маркі наміналам у 30 пфенігаў з партрэтам Гітлера ў профіль. Завяршае калаж паштовы штэмпель са свастыкай.

Уся партыя — каля 5 тыс. адзінак — ужо знятая з продажу. 175 кубкаў, аднак, ужо паспелі купіць. Іх уладальнікам прапануецца вярнуць пакупкі ў краму, наўзамен яны атрымаюць сертыфікат на 20 еўра, на які змогуць набыць нешта іншае.

Як патлумачыў камерсант, кубкі крама замовіла ў Кітаі. Відавочна, дызайнер не ведаў, чый партрэт змяшчае на кубак.

«Падчас разгрузкі і сартавання ніхто не заўважыў гэтай праблемы», — растлумачыў ўладальнік крамы.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць