Аляксандр Лукашэнка даручыў у рамках крымінальных спраў разабрацца з фактамі безгаспадарчасці на Слуцкім мясакамбінаце і Слуцкім ільнокамбінаце.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання РУП «Слуцкія паясы» пацікавіўся ў губернатара Мінскай вобласці праблемнымі прадпрыемствамі ў Слуцку. Сямён Шапіра адзначыў, што насцярожвае праца мясцовага мясакамбіната, на якім дрэнная эканамічная сітуацыя і страты.

Лукашэнка прыняў рашэнне з'ездзіць на гэты мясакамбінат, а таксама наведаць льнокамбінат, што першапачаткова праграмай рабочай паездкі ў Слуцк запланавана не было.

Прыбыўшы на льнокамбінат, Аляксандр Лукашэнка абурыўся поўнай безгаспадарчасцю: тэрыторыя прадпрыемства выглядала бруднай і непрыбранай, паўсюль у вялізныя кучы была складзена сыравіна, у адным з памяшканняў звалена тэхніка.

«Мы крыўдзімся на сялян, што яны не могуць даць трасты. А як вы яе тут захоўваеце?! Куды вы складаеце гэта сыравіну? Вы ж нават не склалі гэтыя рулоны, як трэба, — сказаў ён.

— Як можна так захоўваць лён?! Чаму вы ўсё гэта не перапрацоўваеце? Куды вы будзеце страты дзяваць?».

«Поўны бардак, гаспадара няма, нікому гэта, адчуваю, не трэба», — адзначыў ён.

«Распачынайце крымінальную справу і мне дакладвайце», — падкрэсліў Лукашэнка, звяртаючыся да старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона.

Аляксандр Лукашэнка таксама распарадзіўся з заўтрашняга дня накіраваць на прадпрыемства дырэктарам старшыню камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.

«Разбярыцеся ў рамках крымінальнай справы па ўсіх пытаннях і дакладзіце, калі павінна быць скончана мадэрнізацыя, дзе новае абсталяванне. Можа быць, яно валяецца, як гэтыя трактары і сыравіна», — даручыў Лукашэнка старшыні КДК.

«Да 1 верасня тут усё павінна быць вылізана. Зрабіце нармальны льнозавод», — сказаў ён, дадаўшы, што гэта тычыцца не толькі прадпрыемстваў у Слуцку.

«Гэта што такое? У нас пасля вайны такога не было!» - абурыўся Лукашэнка.

Затым Аляксандр Лукашэнка пераехаў на другое праблемнае прадпрыемства — Слуцкі мясакамбінат. Тут ён звярнуў увагу на адсутнасць належнага парадку і непрыстойныя ўмовы, у якіх захоўваецца мяса.

Аляксандр Лукашэнка прайшоў па тэрыторыі камбіната, зазірнуў у некалькі халадзільных памяшканняў, у якіх ляжалі тушы.

«Тут жа дыхаць няма чым! І гэтым вы будзеце людзей карміць? Павесілі гніль, каб і мяса прагніло наскрозь. Дык вы аддайце бясплатна людзям», — сказаў ён.

«Тут таксама распачаць крымінальную справу і разбірайцеся па ўсіх пытаннях», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Натуральна, так быць не павінна! Неадкладна удакладніце па краіне, ці ёсць такі бардак на нейкіх прадпрыемствах», — даручыў Аляксандр Лукашэнка губернатару Мінскай вобласці.

«У нас недазагружаны магутнасці нармальных мясакамбінатаў. Неадкладна выключыць адсюль мяса, перакінуць на іншыя мясакамбінаты, забараніць прымаць тут быдла, за месяц навесці парадак! Не навядзеце — пойдзеце сюды працаваць», — адзначыў ён, звяртаючыся да Сямёна Шапіры.

«Усіх вінаватых — у камеру, няхай кампенсуюць шкоду. Усё павінна быць перапрацавана, усё, што сапсавана, хай ядуць. Калі пакінуць іх тут, нікога не выпускаць — няхай ядуць!» — дадаў Лукашэнка.

«Але ніводнай тоны жывёлы сюды больш увозіць нельга. Аддайце гэты быдла на перапрацоўку ў іншыя вобласці», - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да старшыні КДК, Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што да 1 жніўня павінен быць наведзены парадак на ўсіх прадпрыемствах.

«Улетку я на такія прадпрыемствы ездзіць не буду. Але калі з 1 жніўня я не дай Бог зайду і мне нешта не спадабаецца — ведаеш, што будзе», — сказаў ён.

Ён дадаў, што гэта тычыцца і прэм'ер-міністра з яго падначаленымі, і кіраўнікоў прадпрыемстваў.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што старшыню Слуцкага райвыканкама «ратуе тое, што ён тут усяго два месяцы працуе».

«Імем рэвалюцыі навядзіце парадак!» — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?