Беларуская чыгунка з 27 мая прыпыніць продаж квіткоў на цягнікі ўласнага фарміравання ва Украіну. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
«Па паведамленні Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны ў сувязі з неабходнасцю правядзення карэкціроўкі раскладу руху міжнародных цягнікоў, увядзеннем дадатковых прыпынкаў у зносінах з Крымскай дырэкцыяй, часова з 27 мая прыпыняецца продаж праязных дакументаў на цягнікі фарміравання Беларускай чыгункі, якія курсуюць ў гэтым напрамку», — сказалі ў прэс-цэнтры.
Цяпер прадстаўнікі БЧ узгадняюць з чыгуначнымі адміністрацыямі расклад руху міжнародных цягнікоў.
Спецыялісты адзначылі, што аб аднаўленні продажу квіткоў на цягнікі, якія едуць па тэрыторыі Украіны, будзе паведамлена дадаткова.