11.04.2014 / 16:11

Антыманапольная служба Расіі хоча ўвесці аднолькавыя тарыфы на паслугі ў мытным саюзе 3

Змены могуць закрануць авіяцыю, чыгуначныя перавозкі і роумінг.

Тарыфы на паслугі ў рамках Мытнага саюза павінны быць выраўнаваны. Пра гэта заявіў кіраўнік Федэральнай антыманапольнай службы Расіі Ігар Арцем'еў па выніках праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы кіраўнікоў антыманапольных органаў МС і міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Нурлана Алдабергенава.

У прыватнасці, па словах Ігара Арцем'ева, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні чыгуначных перавозак, авіяцыі і роўмінгу. На яго думку, роўмінг у МС наогул трэба адмяніць, як гэта было зроблена ў Еўрасаюзе, а таксама ліквідаваць так званы міжнародны тарыф. «Гэта будзе спрыяць, вядома, і пашырэнню канкурэнцыі, і наогул ўзаемнаму пранікненню нашых эканомік», — падкрэсліў ён.

Таксама Ігар Арцем'еў адзначыў «дзіўныя рэчы з ператокам і продажам электраэнергіі праз мяжу». Часам адна краіна прадае тавар іншай даражэй у пяць разоў, чым у сваіх межах, і ад гэтай дыспрапорцыі неабходна пазбаўляцца, мяркуе ён.

Акрамя таго, кіраўнік ФАС Расіі асобна вылучыў неабходнасць вырашэння пытання завышаных коштаў на лекі на рынках краін-членаў МС.

«Цяпер зробленыя першыя аналізы рынкаў, даклады. Лічбы, вядома, нас моцна здзівілі ў тым сэнсе, што дыспрапорцыя вялізная. І мы зараз будзем гэта ўсё выпраўляць», — сказаў Ігар Арцем'еў.

Паводле яго слоў, па ўсіх выяўленых праблемах кожны антыманапольны орган будзе дзейнічаць ўнутры сваёй краіны. Акрамя таго, ЕЭК падрыхтуе дакументы па гэтых пытаннях непасрэдна кіраўнікам Беларусі, Расіі і Казахстана.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Не зразумеў / Адказаць
11.04.2014 / 16:45
Не зразумеў, беларускі АФШОР прычыніць хочаць ???????
0
321-бах / Адказаць
11.04.2014 / 17:02
Нас паглынаюць ужо не хаваючы. Калгаснікі - гарыце ў пекле.
0
Бівіс / Адказаць
11.04.2014 / 18:13
Зарплаты і пенсіі тожа навернае будут расійскіе? ну хаця бы масковскіе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру