11.04.2014 / 17:02

Беларускія турфірмы гатовы заплаціць за міліцэйскае суправаджэнне турыстаў ва Украіне, каб не страціць кліентаў 15

Беларускія турыстычныя кампаніі разглядаюць магчымасць арганізацыі ахоўнага суправаджэння аўтобусаў падчас паездак на тэрыторыі Украіны.

Як паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 11 красавіка генеральны дырэктар туркампаніі Solvex Аксана Бічун, беларускія турысты адмаўляюцца ад аўтобусных тураў у Балгарыю, калі маршрут праходзіць па тэрыторыі Украіны, а не Польшчы.

Асаблівую трывогу дырэктар турфірмы выказала наконт развіцця сітуацыі ва Украіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 25 мая.

«Сезон пачынаецца ў чэрвені, таму ўсе нашы дзеянні, якія будуць звязаны з развіццём бяспекі ў краіне, могуць быць развеяны ўшчэнт. Мы сёння не ўпэўнены ў тым, што будзе ў краіне пасля выбараў», — адзначыла яна.

На думку Бічун, калі Украіна не ажыццявіць ніякіх дзеянняў, то можа страціць беларускі рынак. 

«Мы гатовы сёння заплаціць за міліцэйскае суправаджэнне, каб на мяжы нашы аўтобусы сустракалі і суправаджалі. Вы можаце гарантаваць нам бяспеку такім чынам», — прапанавала яна прадстаўнікам украінскага пасольства ў Беларусі.

«Мы выбудавалі свае графікі, але мы не ведаем, што будзе пасля выбараў. Мы занепакоены і сёння дадаткова акрэдытуемся ў еўрапейскіх пасольствах, атрымліваем дадатковыя транзітныя візы, таму што рыхтуемся да самага горшага — што мы праз Украіну не паедзем», — адзначыла Бічун.

Як расказала дырэктар турыстычнай фірмы «Каў-Тур» Ала Клокава, прадстаўнікі адной з гасцініц Чарнаўцоў выказалі гатоўнасць забяспечыць платныя паслугі па ахоўным суправаджэнні беларускіх турыстычных аўтобусаў, калі яны будуць ехаць цэнтралізаванай калонай.

Акрамя таго, паводле слоў прадстаўніка ўкраінскага санаторна-курортнага комплексу «Трускавец» Алега Рэгі, ва Украіне працуе дзяржаўная служба аховы, якая легальна прадастаўляе паслугі па ўзброенай ахове транспарту.

 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Турыст / Адказаць
11.04.2014 / 17:12
Калi параноiкi нагледзелiся "Кiсель-ТБ" i баяцца вампiраў-"бЕндзераўцаў" i людажэраў з "Правага сектару"- хай сядзяць па хатах альбо едуць у Балгарыю праз Берлiн.
0
Djecerson / Адказаць
11.04.2014 / 17:34
Кажыце дзякуй Путлеру за за сапсаваны адпачынак)))
0
Spi / Адказаць
11.04.2014 / 17:35
Увы, Турист, это объективная реальность. Как бы выт тут не поливали Крым и не хвалили новые украинские власти, реально люди боятся именно ехать по территории Украины. И это говорит о многом.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру