Сотні ўзброеных баевікоў працягваюць утрымліваць будынкі ў Данецку і Луганску.

Крызіс працягваецца ўжо некалькі дзён. Украінскія сілавікі заклікаюць сепаратыстаў скласці зброю і вырашыць праблему мірным шляхам, інакш пагражаюць штурмам. Аднак, як паведамляе сайт from-ua.com, кіраўніцтва спецпадраздзялення СБУ «Альфа» адмовілася выканаць загады кіраўніцтва краіны аб пачатку штурма будынка абласнога СБУ ў Луганску і абладміністрацыі ў Данецку.

Нібыта, на нарадзе ў Данецку афіцэры заявілі, што не будуць «мачыць усіх запар» у занятых будынках, паколькі іх падраздзяленні «створаныя для вызвалення закладнікаў і барацьбы з тэрарызмам». Першы віцэ-прэм'ер Віталь Ярома быў раз'юшаны такой заявай ды выгнаў афіцэраў «Альфы» з нарады, назваў іх «здраднікамі» і паабяцаў пакараць, «пазрываць пагоны».

Тым не менш, штурм у Луганску рыхтуецца, пасля яго мусіць адбыцца штурм і ў Данецку. Загады мусяць выканаць іншыя спецыяльныя падраздзяленні. Ці падрыхтаваныя яны да гэтага, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?