Арыштаваны дырэктар прыватнай інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформ інавейшн» Андрэй Бандарэнка. Яму выстаўленыя абвінавачванні.

Як паведамляе сайт «Платформы», Бандарэнка быў арыштаваны супрацоўнікамі Кастрычніцкага РУУС Мінска яшчэ 1 красавіка. Зараз ён знаходзіцца ў сталічным следчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага. Праваабаронцу выстаўленыя абвінавачванні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

«Зараз у дачыненні да Андрэя Бандарэнкі супрацоўнікамі Кастрычніцкага раённага аддзела Следчага камітэта вядуцца следчыя дзеянні, — гаворыцца ў паведамленні. — ПКПУ «Платформ інавейшн» працягвае працаваць у звычайным рэжыме».

Андрэй Бандарэнка, дырэктар прыватнай інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформ інавейшн», якая займаецца праблемай выканання правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі, неаднаразова праследаваўся ўладамі за сваю праваабарончую дзейнасць, у тым ліку караўся адміністрацыйнымі арыштамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?