Для атрымання фінансавай дапамогі ад Расіі Украіне неабходна прызнаць легітымнасць далучэння Крыма да РФ. Пра гэта заявіў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў па выніках сустрэчы з міністрам фінансаў Нямеччыны Вольфгангам Шойбле ў Вашынгтоне.

«Канстытуцыйная рэформа, легітымныя выбары прэзідэнта і фарміраванне ўрада, з якім можна было б дамаўляцца, легітымізацыя сітуацыі вакол Крыма і ўрэгулявання пытанняў напружанасці ва ўсходніх тэрыторыях Украіны.

Урэгуляванне мірным шляхам, без дыскрымінацыі рускага насельніцтва, на падставе законаў Украіны, без ахвяр і кровапраліцця. Такога роду чатыры пазіцыі мы ставім у якасці умоў таго, калі Расія зможа прапанаваць крокі па дадатковай фінансавай дапамозе як у бюджэтных, так і ў газавых пытаннях», - сказаў Сілуанаў.

Паводле яго слоў, аналагічныя ўмовы былі выказаны і ў час сустрэчы з кіраўніком Мінфіна ЗША Джэйкабам Лью.

«Прамой сувязі няма, але мы не можам на гэта не арыентавацца», — дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?