Першыя выпадкі супраціву з боку Украіны. У Краматорску і Чырвоным Лімане (Данецкая вобласць) міліцыя адстрэльвалася.
У Краматорску расійскія камандас захапілі райаддзел міліцыі пасля перастрэлкі.
У Чырвоным Лімане міліцыі ўдалося адбіць атаку. Як паведамляецца, нападнікі ў камуфляжы былі ўзброеныя кароткаствольнымі аўтаматамі АК-100 з падствольнымі гранатамётамі. Такія стаяць на ўзбраенні толькі расійскай арміі.
Як выглядае прафесійныя камандас, імаверна, са спецназа ГРУ дзейнічаюць супольна з мясцовай «пятай калонай».
Расійскія сілы заблакавалі таксама ўкраінскія вайсковыя часткі ў Данецку і Луганску. Незаблакаванымі застаюцца памежныя войскі, але яны маюць толькі лёгкае ўзбраенне.
У Крыме дэмаралізаваныя ўкраінскія сілы здаліся без рэальнага супраціву, абмежаваўшыся сімвалічнымі жэстамі нязгоды.
Лідар «Правага сектара» Дмытро Яраш сёння заклікаў ўкраінцаў рыхтавацца да ўзброенага адказу на агрэсію і заклікаў міліцыю «не перашкаджаць».