13.04.2014 / 01:30

Вербніца ў Верхнім горадзе - ФОТЫ Хрысціяне ўсяго свету святкуюць сёння Вербніцу 3

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага, Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.

Наступны тыдзень — Страсны (Вялікі).

Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота. Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.

А Вялікдзень хрысціяне ўсяго свету адсвяткуюць супольна 20 красавіка.

Фоты Сяргея Гудзіліна

0
lilia / Адказаць
13.04.2014 / 12:38
akramia rasii joj ne da werbnicy jana abjawila wajnu usiamu swetu i ne dae liudziam spakojna swiatkawac
0
алена / Адказаць
13.04.2014 / 19:29
дурні..лепш бы так актыуна супраць дыктатуры выступалі..
0
123 / Адказаць
14.04.2014 / 16:53
На Беларусi Бог жiве !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру