13.04.2014 / 13:41

Сепаратысты захапілі будынак гарсавету ў Марыупалі 1

Сёння ў Марыупалі (Данецкая вобл.) сепаратысты захапілі будынак гарадскога савета, паведамляюць СМІ Марыупаля.

Па інфармацыі выдання «0629», сепаратысты ўварваліся ў памяшканне каля 13:00.

У горадзе таксама праходзіць прарасійскі мітынг.

Раней, ноччу, у Янакіеве сепаратысты захапілі будынкі МУС, пракуратуры і гарсавета. Будынак пракуратуры ўжо вызвалены. Сепаратысты ўвайшлі ў яго а 3 гадзіне ночы. Пераканаўшыся, што зброі няма, самі пакінулі памяшканне.

У суседняй Горлаўцы ўсё спакойна. Мяркуемы начны штурм адміністрацыйных будынкаў і сілавых ведамстваў не адбыўся быццам бы з-за таго, што занятая ў іншых гарадах вобласці штурмавая група не паспела пад'ехаць.

Мясцовыя жыхары, падцягнуўшыся для правядзення сілавых акцый, застаўшыся без падтрымкі «зялёных чалавечкаў», не адважыліся на самастойныя дзеянні.

0
галина / Адказаць
13.04.2014 / 21:25
сколько можно с ними цацкаться...МОЧИТЬ В СОРТИРЕ!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру