13.04.2014 / 14:30

Лукашэнка: Федэралізацыя прывядзе да расколу Украіны 5

Федэралізацыя прывядзе да расколу і разбурэння Украіны як дзяржавы. Такую думку кіраўнік Беларусі выказаў у інтэрв'ю праграме «Сёння. Выніковая праграма» тэлекампаніі НТВ.

«Калі вы хочаце захаваць Украіну адзінай дзяржавай, а я хачу, каб Украіна была цэласнай маналітнай адзінай дзяржавай, вельмі гэтага хачу, то не трэба праводзіць федэралізацыі. Гэта заўтрашні раскол Украіны цалкам, гэта разбурыць дзяржаву», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Сёння гэта прыгожа, інтарэсы нейкіх рэгіёнаў будуць выкананы. Ну а заўтра? А заўтра гульцам асноўным можна будзе гуляць на гэтай федэралізацыі.

Ну што, я сяджу ў Харкаве або ў Луганску, увесь такі, амаль як прэзідэнт у Кіеве… Камусьці трэба на гэтым згуляць — згуляюць. і гэта прывядзе да разбурэння Украіны.

Усе: і вы, і я, і ўнутры (ва Украіне), і амерыканцы, якія цяпер інструктуюць іх, усё гэта разумеюць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Таму я нават не хачу дыскутаваць на гэтую тэму, я катэгарычна супраць федэралізацыі, бо я за адзіную Украіну».

Разам з тым Лукашэнка адзначыў, што на федэралізацыі Украіны можна было б сыграць,

«каб не дапусціць тое, чаго мы баімся больш за ўсё з Расіяй, — гэта з'яўленне натаўскіх войскаў на тэрыторыі Украіны».

«І ў выпадку федэралізацыі гэта можна было прадухіліць. Але я лічу, што мы гуляць павінны па-вялікаму — мы павінны, захаваўшы цэласнасць Украіны, зрабіць так, каб нікому нават у галаву не прыйшло, што можна натаўцы ступіць ботам сваім на зямлю Украіны. Так, гэта праблема складаней, але рашэнні складаных пытанняў не ляжаць на паверхні, ніколі ў гісторыі гэтага не было», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Штурхаць Украіну на федэралізацыю зараз, гэта вельмі небяспечна. Небяспечна ўсім: і Беларусі з Расіяй, і Захаду.

Ніколі людзі з гэтым там не пагодзяцца. Ніколі!», — падкрэсліў беларускі лідар.

0
швейцарец / Адказаць
13.04.2014 / 14:38
А к чему интересно приведёт дырка на границе с россией, через которую едут сюда все кому не лень с катомками, везут наркоту и проходной двор в который превратил Беларусь лукашенко?
0
andrejka / Адказаць
13.04.2014 / 15:27
здаецца, АГЛ й ПХЛ сапраўды пералякаліся Ната, але кожны па свойму
0
владимирчик / Адказаць
13.04.2014 / 17:18
если лукашенко сказал что федерация это не выход значит второй путь это диктатура как у нас третьего мне кажется не дано
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру