13.04.2014 / 14:42

Лукашэнка — пра Януковіча: Праліў кроў — 100 чалавек загінулі. Пра Майдан: Зрабілі нужнік у цэнтры горада 3

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Віктару Януковічу неабходна было выкарыстаць уладу, а не бегчы з Украіны ў складаны перыяд.

Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю праграме «Сёння. Выніковая праграма» тэлекампаніі НТВ.

Лукашэнка таксама скептычна паставіўся да тлумачэння, што Віктар Януковіч паступіў такім чынам з мэтай прадухіліць кровапраліцце.

«Ну не праліваць. Але праліў жа — сто з лішнім чалавек загінулі, а потым у бальніцах колькі памерла! Вось такі чысценькі і пухнаценькі, ён не хацеў праліваць кроў … А колькі пасля гэтага загінула людзей і гіне зараз, марадзёрства, колькі спалена дамоў, колькі сем'яў і дзяцей пацярпела і да гэтага часу пакутуе?! Ён пра гэта падумаў?», — сказаў Лукашэнка.

«Не трэба было праліваць — не трэба было дапускаць да гэтага! Што гэта такое, найпрыгажэйшы горад, а зладзілі там «нужнік» нейкі ў цэнтры…

Так іх там амаль нікога не было. Так тады трэба было дамаўляцца ці разганяць, або развозіць, або грошы ім даваць, але трэба было вырашаць гэтую праблему. А яна расла», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, з «майданаўцамі» можна і трэба было дамаўляцца і, выкарыстоўваючы існуючы арсенал сродкаў і метадаў, выходзіць з крызісу ў канстытуцыйным рэчышчы.

«Таму гэтыя ўсе размовы аб тым, што не хацеў, каб кроў пралілася, што ніякая ўлада не варта кроплі крыві… Ну, гэта правільна, але гэта такая песня, ведаеце, для таго, каб на тэлебачанні дзесьці выступіць. А паўнамоцтвы свае трэба было згодна з Канстытуцыяй і законаў ажыццяўляць», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

У інтэрв'ю кіраўнік Беларусі таксама канстатаваў, што ўлада ў Украіне была працята карупцыяй, што ў тым ліку прывяло да развалу эканомікі і стварыла сацыяльную напружанасць: «Гэта ж кашмар — усюды ва ўладзе сядзелі людзі, якія глядзяць, якія ад падачак частку адшпільвалі, і ўсё гэта паступала наверх. Сям'я пачала смачныя кавалкі падбіраць пад сябе».

0
ясно / Адказаць
13.04.2014 / 14:51
Саша, понятно что ты имел виду. Надо было сразу же применять силу против митингующих. Ды не, сашок, с украинцами этот номер не прокатил бы, не суди всех по беларусам. Кому-кому, но не тебе рассуждать о коррупции, лепш сядзи и маучы ужо, борец с коррупцией.
0
An / Адказаць
13.04.2014 / 15:46
Калі прагучала: "Мы прыпыняем падрыхтоўку пагаднення аб асацыяцыі з ЕС дзеля развіцця эканамічных адносінаў з Расеяй і СНД Тыя, хто добра ведае украінцаў, адразу адчулі, што будзе далей Лухта-мана, што людзі ахвяравалі жыццём, таму што іх стамiў "залаты батон" - гэта хуценька выдуманы, "свежаспечаны" прапагандысцкі выкрут, каб схаваць сапраўдны выток Майдана
0
Ван Хельсiнг / Адказаць
13.04.2014 / 23:08
Любая улада "працята карупцыяй". Гэта ёсць у кожнай краiне. Але на прасторы СНД - гэта ад ГЕГЕМОНII Крамля: прыклада тых, хто з аборак i нiшчымiцы пры КПСС - узначалiу фiнансавыя пiрамiды у свеце i на старонках адпаведных часопiсау, - дык што тады будавалi, памiралi тады - з чым цэлыя пакаленнi савецкiх людзей?..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру