13.04.2014 / 14:54

Лукашэнка пра Турчынава: Ён баптыст. Пасля сустрэчы я запаважаў яго яшчэ больш 5

Кіраўнік Беларусі ў інтэрв'ю для праграмы «Сёння. Выніковая праграма» тэлекампаніі НТВ распавёў падрабязнасці аб сваіх перамовах з в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым 29 сакавіка.

Лукашэнка ахарактарызаваў Аляксандра Турчынава як вельмі рэлігійнага чалавека і інтэлектуала.

«Мы можам не згаджацца з ім, у плане яго рэлігійнасці (ён баптыст) і гэтак далей, але ён вельмі верыць у тое, што робіць.

І ён не хлусіць. Калі ён гаворыць, значыць, кажа толькі праўду. Ён можа быць і не мае рацыю, але ён так лічыць», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, Турчынаў сам прапанаваў адкрыта расказаць пра тое, што адбылося ва Украіне «па хвілінах і па гадзінах», адказаць на ўсе пытанні. «І ён мне выклаў, як гэта было на самай справе. Я не скажу, што ён мяне пераканаў па многіх рэчах, але некаторыя моманты былі цікавыя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

(…)

Паводле слоў кіраўніка Беларусі, ён запэўніў Аляксандра Турчынава ў адсутнасці якой-небудзь ваеннай пагрозы і ў прыватнасці абверг чуткі аб канцэнтрацыі войскаў на беларуска-ўкраінскай мяжы:

«Я кажу: добра, я зараз Вас вязу і вашых вайскоўцаў у любую кропку нашай мяжы, і вы пакажаце гэтую канцэнтрацыю войскаў. Аляксандр Турчынаў спытаў: « Так, а што, гэтага няма?». я кажу: не. І я Вам клянуся, што гэтага не будзе, я яму пра гэта сказаў. У гэтым няма ніякай неабходнасці. Больш за тое, ніякі Пуцін на вас не збіраецца нападаць».

«У гэтым ключы ішлі размовы, калі не браць нейкую канкрэтыку. Гэта значыць была вялікая заклапочанасць. І потым ён абсалютна прафесійна распавёў, як яны будуць дзейнічаць, калі раптам што, як яны будуць абараняцца.

Ён мне распавёў і паказаў усю дыслакацыю сваіх войскаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Цяпер гэта не навіна, яны ўжо ў адкрытую пра гэта кажуць. Яны ўжо адкрыта гэта робяць, асабліва на ўсходніх сваіх межах — на мяжы з Расійскай Федэрацыяй».

«Тады гэта былі толькі планы, ён мне пра іх сказаў. І вы ведаеце, я яго пасля гэтага запаважаў яшчэ больш, бо я бачу, што ён адзін да аднаго робіць тое, што ён мне сказаў», - адзначыў кіраўнік Беларусі.

0
Мікалай / Адказаць
13.04.2014 / 15:35
Самае цікавае - гэта тое, што Турчынаў (разам з Авакавым і іншымі "сілавікамі") сёння з самай раніцы пачалі так званую "антытэрарыстычную " аперацыю, якая з самага пачатку, лічу, планавалася ўсімі імі менавіта як паражэнчая для таго, каб сёння, у нядзелю, калі звычайна па ўсёй Украіне, асабліва на яе паўднёвым-усходзе, праходзяць мітынгі ў падтрымку фактычнага далучэння гэтых зямель да Расіі, каб нашмат павялічыць іх колькасць і агрэсіўнасць. Гэта, дарэчы, ім і ўдалося зрабіць. Няўжо нават пасля гэтага сапраўдныя патрыёты Украіны не прымуць нарэшце рашэнне пусціць у "расход" Турчынава, Авакава і іншых па-сутнасці здраднікаў інтарэсаў украінскага народа?!
0
ivan адказвае Мікалаю / Адказаць
13.04.2014 / 18:04
Праблемы сённяшнія паўсталі не сёння, і ня Турчынаў ў гэтым вінаваты, а Януковіч, які давёў народ да галечы, а нездаровы нацыяналізм да росквіту. Бог у дапамогу разруліць ўсё тым, хто ў гэты цяжкі час пагадзіўся разрульваць сітуацыю.
0
Valadzimir / Адказаць
13.04.2014 / 19:48
// Мікалай напiсаў(ла) 13 красавiка 2014 у 15:35 ... Няўжо нават пасля гэтага сапраўдныя патрыёты Украіны не прымуць нарэшце рашэнне пусціць у "расход" Турчынава, Авакава і іншых па-сутнасці здраднікаў інтарэсаў украінскага народа?! // --------------------- Во-во. І разам зь імі Яраша, Парубія і іншых бандытаў, якія справакавалі захоп Расеяй Крыму і зараз правакуюць падзел Украіны. І варта было б разабрацца з алігархамі, якія фінансавалі і прывялі да ўлады гэтую хунту.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру