У заключным матчы 3-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ выйграў у гасцях у «Гомеля» з лікам 3:0.
Усе галы былі забітыя ў першым тайме: Радзівонаў, 20, Палякоў, 36, Крывец, 40-пенальці.
Пасля 3-х тураў: Дынама Мінск, Шахцёр, Нафтан — 7, БАТЭ, Мінск — 6, Белшына — 4, Дынама Брэст, Гомель, Слуцк — 3, Тарпеда-БелАЗ, Дняпро — 2, Нёман — 0.