Чальцы Балтыйскай групы Эўрапарлямэнту вырашылі супрацьстаяць будаўніцтву Паўночнаэўрапейскага газаправоду з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора.

Яны накіравалі ў Эўракамісію запыт з прапановай у абавязковым парадку правесьці рэфэрэндумы ў краінах рэгіёну Балтыйскага мора пра дапушчальнасьць праекту Nord Stream.

Эколягі раскапалі сэнсацыю

Ужо ў першы дзень пленарнага пасяджэньня ў Страсбуры ў кулюарах Эўрапарлямэнту стала распаўсюджвацца інфармацыя, што эколягі высьветлілі дэталі захаваньня хімічнай зброі ў Балтыйскім моры. Паводле іх вэрсіі, снарады з атрутным рэчывам апускалі на дно і пасьля Другой сусьветнай вайны, у 1950-ыя гады. Калі гэтыя зьвесткі адпавядаюць рэчаіснасьці, то гэта можа сур’ёзна ўскладніць і, прынамсі, зрабіць больш дарагой рэалізацыю праекту Nord Stream.

На другі дзень журналістаў запрасілі на прэс-канфэрэнцыю. На ёй эўрадэпутаты — чальцы Балтыйскай групы, а таксама цэлы шэраг эколягаў зь Літвы выказалі свае засьцярогі наконт будучай экалягічнай катастрофы, якая – на іх думку -- немінучая, калі газаправод пройдзе па дне Балтыйскага мора. Эўрадэпутаты паведамілі, што ўжо сабрана каля 24 тыс. подпісаў супраць будаўніцтва Nord Stream. Гэта сур’ёзны сыгнал, і ў Эўракамісію будзе накіраваны запыт з прапановай у абавязковым парадку правесьці рэфэрэндум ва ўсіх краінах рэгіёну Балтыйскага мора: а ці патрэбны ім газаправод? Паводле назіраньняў Тэлеграфу, гэта ініцыятыва аб’яднала многіх дэпутатаў Латвіі, Эстоніі, Літвы і Польшчы, якія рыхтуюць вельмі балючыя для Расеі ініцыятывы.

Чашыце па сушы

Дарэчы, на днях кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Паэт заявіў, што ўрады краін Балтыі дамовіліся пра адзіную палітыку пра пытантне будучага лёсу газаправоду. Паводле ягоных словаў, такая пазыцыя абумоўленая не палітычнымі, а экалягічнымі меркаваньнямі.

"Мы рыхтуем заяву на ўзроўні міністэрстваў эканомікі Балтыйскіх краін і Польшчы да Эўракамісію пра тое, што ўсё ж такі трэба дасьледаваць рэальную альтэрнатыву. А рэальная альтэрнатыва — гэта пракладка газаправоду па сушы", — сказаў Паэт.

Паводле неафіцыйных зьвестак, Фінляндыя і Нямеччына ставяцца да гэтай прапановы вельмі скептычна. Міністэрства замежных спраў Фінляндыі нават выступіла з камэнтарам, у якім паведамляе, што лічыць "беспадстаўнымі довады аб рызыках для бясьпекі, які створыць Nord Stream". Аднак справа можа атрымаць новы паварот, бо краіны Балтыі гатовы перацягнуць на свой бок Эўракамісію.

Паводле Латвійскага Тэлеграфу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0