Свет22

Пуцін за 2013 год зарабіў менш за ўсіх у сваім коле

Пуцін ўказаў у дэкларацыі, што зарабіў усяго 3,6 млн рублёў — гэта самы нізкі прыбытак сярод высокапастаўленых чыноўнікаў яго адміністрацыі.

Гэта выникае з яго дэкларацыі аб даходах, якая апублікаваная на сайце Крамля.

Паводле гэтай інфармацыі, прэзідэнт РФ мае таксама 3 аўтамабілі — ГАЗ М-21, ГАЗ М-21-Г, Ніва, а таксама аўтамабільны прычэп «Скіф».

Затое даходы яго прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова — 9,2 млн рублёў.

Прыбытак кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі Сяргея Іванова склаў 11 млн, яго жонкі — больш за 2 млн рублёў.

Сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў падаў звесткі пра даход у 34,457 млн рублёў.

Сярод членаў федэральнага ўрада самы высокі даход у Міхаіла Абызава — міністра, які адказвае за сувязь з Адкрытым урадам. Летась ягоны даход склаў 282,3 мільёна рублёў. «Усё проста — узровень майго даходу наўпрост звязаны з патрабаваннем новага закона аб абмежаванні права чыноўнікаў на валоданне замежнымі актывамі, у сувязі з чым я рэалізаваў акцыі замежных кампаній, якімі валодаў, — растлумачыў Абызаў у інтэрв'ю «Ізвестіям». — Адпаведна, гэтая выручка трапіла у маю дэкларацыю…» Ва ўласнасці міністра — два аўтамабілі Mercedes Benz SL55AMG і Mercedes Benz S500, матацыклы (Harley-Davidson FLSTN і BMW K 1200LT, Ducatti), снегаход Yamaha SXV 70VT і верталёт ROBINSON44 CLIPPER II.

На другім месцы сярод членаў расійскага ўрада — першы віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў, які зарабіў 240 мільёнаў рублёў. Ва ўласнасці сям'я Шувалава кватэры ў Расіі, аўтамабілі Jaguar, Mercedes- Benz S500, лімузін і ВАЗ- 2101. Акрамя таго, Шувалавы здымаюць дом у Аўстрыі і кватэру ў Вялікабрытаніі, удакладняе gazeta.ru.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню27

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі9

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню27

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць