13.04.2014 / 19:06

Байца Альфы ў Славянску расстралялі з аўто ахоўнай фірмы 2

42-гадовага жыхара Палтавы, байца спецпадраздзялення «Альфа», якога сёння забілі падчас правядзення антытэрарыстычнай спецаперацыі ў Славянску, расстралялі з машыны ахоўнай фірмы «Явар-2000».

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў народны дэпутат Украіны Сяргей Каплін.

«Раней мне паведамлялі, што гэтая структура ўваходзіла ў эканамічную арбіту Сіўковіча. Гэта проста ахоўная імперыя, з тысячамі ўзброеных людзей, гаспадар — «рэгіянал», дэпутат Палтаўскай аблрады. Я не выключаю правакацыі, выкрадання аўто і г.д». — піша Каплін.

Акрамя гэтага, паводле яго слоў, па трасе Славянск—Данецк сепаратысты захапілі 2 аўтамабілі Урал, верагодна з боепрыпасамі.

«Адзін стаіць на абочыне з прабітымі коламі, другі «апалчэнне» адвезла. Уся дарога ў «георгіеўскіх блокпастах!», — піша нардэп.

0
abc / Адказаць
13.04.2014 / 20:47
Георгіеўскія стужкі сталіся сімбалем рускіх чарнасоценцаў, альбо фашыстаў.
0
Дмитрий / Адказаць
14.04.2014 / 11:11
Эти идиоты думают, что воюют с "фашистами"! Что тут типа "Отечественная" война. А все мы живём в СССР. Идиоты...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру