Антытэрарыстычную аперацыю ў Славянску прыпынілі, паколькі сілавікі адмаўляюцца праводзіць яе без падтрымкі бронетэхнікі.

Бронетэхніку ж нельга ўвесці ў горад, бо для гэтага, па словах праваахоўнікаў, патрабуецца рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча, якое адмовіўся ўводзіць СНБА.

Тым часам, увечары ў Славянску невядомыя расстралялі аўтамабіль з людзьмі.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Максім Левін.

«У машыне знойдзена пасведчанне журналіста на імя Андрэя Мешчаракова. Яшчэ адзін паранены цяпер у цяжкім стане ў шпіталі. У рэанімацыі. Яго трэба тэрмінова везці ў Данецк санавіацыяй! У аперацыйнай нават няма неабходных лекаў. Расстраляных ў машыне — здаецца, двое. Яны ўжо ў моргу. Да расстралянай машыны пад'ехалі людзі ў масках і са зброяй і разагналі ўсіх разявак. Забараняюць здымаць «, — паведаміў журналіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?