Са студзеня 2008 г. чакаецца значнае падвышэньне цэнаў на стаматалягічныя паслугі, паведаміў журналістам галоўны пазаштатны стаматоляг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Сямён Навумовіч.

Паводле яго слоў, апошняе падвышэньне цэнаў на 10‑15% на гэтыя паслугі было праведзена ў траўні бягучага году, калі яны павялічыліся. На дадзены момант узгадняецца памер чарговага падвышэньня. Неабходна канкрэтызаваць віды стаматалягічных паслугаў, якія па‑ранейшаму будуць аказвацца грамадзянам розных катэгорый бясплатна.

Меркаванае падвышэньне цэнаў абумоўлена павелічэньнем іх рэальнага кошту, адзначыў С. Навумовіч.

Ён таксама паведаміў, што ў стаматалёгіі Беларусі неабходна ўмацоўваць матэрыяльна‑тэхнічную базу і вырашаць пытаньні з бракам урачоў у сельскай мясцовасьці. Трэба прывесьці вучэбныя базы стаматалягічных кафэдраў БДМУ, ВДМУ і БелМАПА у адпаведнасьць з вучэбнымі задачамі падрыхтоўкі і ўдасканаленьня навыкаў урачоў‑стаматолягаў.

На сёньня ў стаматалягічнай галіне Беларусі працуюць амаль 9 тыс. чалавек. У рэспубліцы налічваецца 69 стаматалягічных паліклінік, больш за тысячы буйных стаматалягічных аддзяленьняў і каля тысячы стаматалягічных кабінэтаў.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0