«Захапіўшы Крым, Расія забрала ў выглядзе сланцавага газу і турыстычнага патэнцыялу чвэрць эканамічнай перспектывы Украіны, — напісаў у сваім Фейсбуку экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. — Калі не пачынаць па-сапраўднаму супраціўляцца агрэсіі на працягу наступных сутак, Украіна не толькі страціць яшчэ 40 адсоткаў эканамічнай моцы, у выглядзе індустрыяльнага Ўсходу, а ўжо рэальна апынецца пад пагрозай страты агульнай перспектывы дзяржаўнасці.

Украіна ў смяротнай небяспецы, і ўсе яе патрыёты павінны дзейнічаць неадкладна!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0