В.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне рашэнне СНБА ад 13 красавiка аб неадкладных мерах па пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы і захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Адпаведны ўказ Турчынаў падпісаў у панядзелак.

«Увесці ў дзеянне рашэнне Савета нацбяспекі і абароны Украіны ад 13 красавіка 2014 года «Аб неадкладных мерах па пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы і захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны « (дадаецца, таемна)», — сказана ў ўказе.

«Кантроль за выкананнем рашэння СНБА Украіны, уведзенага ў дзеянне гэтым Указам, ускласці на Сакратара СНБА Украіны», — дадаецца ў дакуменце.

Гэты ўказ уступае ў сілу з дня яго апублікавання. Ніякіх іншых падрабязнасьцяў аб рашэнні СНБА не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?