У межах двухбаковага культурна-адукацыйнага праекта «Беларусь — Славакія. Дыялог культур» 15 красавіка ў экспазіцыйнай зале «Дварана» Міністэрства культуры Славакіі ў Браціславе адкрыецца выстава «Славацкія сустрэчы Янкі Купалы». Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. 

У стварэнні гэтай выставы ўдзельнічала пасольства Славакіі ў Мінску. Адкрыццё выставачнага праекта наведаюць прадстаўнікі дыпламатычных місій, даследчыкі творчасці Янкі Купалы. 

У экспазіцыю ўвайшлі работы беларускіх мастакоў з фондаў Купалаўскага музея, якія прысвечаны асобе класіка беларускай літаратуры і яго творам. 

«Хроніка вандравання і паведамленні пра сустрэчы Янкі Купалы з культурнымі і грамадскімі дзеячамі Славакіі, сярод якіх былі Гана Грэгарава, Ян Панічан, Эла Шандар, Гейза Вамаш, Янко Алексы, захоўваецца ў фатаграфіях, успамінах, публікацыях у прэсе, а тагачаснае аблічча наведаных Купалам гарадоў адлюстроўваюць гістарычныя фотаздымкі, — гаворыцца ў паведамленні музея Купалы. — Многія з іх захоўваюцца ў фондах Літаратурнага і музычнага музея Дзяржаўнай навуковай бібліятэкі Банска-Быстрыцы і літаратурнага архіва Славацкай нацыянальнай бібліятэкі ў горадзе Марцін і прадстаўлены на выставе». 

Акрамя таго, на выставе будзе прэзентавана кніга «Янка Купала ў Славакіі» беларускага даследчыка Мікалая Труса. У гэтай працы аўтар найбольш поўна прадставіў звесткі пра паездку беларускага літаратара ў Славакію ў 1935 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?