Сёння Зямля і Марс будуць знаходзіцца на адлегласці 92.390.000 кіламетраў.

Супрацьстаянне дзвюх планет астраномы фіксуюць у сярэднім раз на два гады. Калі адлегласць паміж планетамі менш за 60 млн кіламетраў, гэта называюць «вялікім супрацьстаяннем », аднак такое адбываецца раз на 15-17 гадоў.

Цяпер Марс знаходзіцца ў сузор'і Панны, а паколькі гэта сузор'е зараз высока над гарызонтам, дык у Паўночным паўшар'і, у тым ліку і ў Беларусі, астраномы могуць назіраць планету ўсю ноч.

Яркасць Чырвонай планеты для назіральніка з Зямлі дасягне -1,5 зорнай велічыні, што прыкладна адпавядае бляску Сірыуса. У ноч найбольшага набліжэння Марса да Зямлі таксама чакаецца поўнае месяцавае зацьменне, паведамляе OnHotNews. Наступнае падобнае збліжэнне Марса і Зямлі адбудзецца ў 2016 годзе, Чырвоная планета будзе знаходзіцца на адлегласці 75 млн км.

Рэкордная за апошнія дзесяцігоддзі збліжэнне планет адбылося ў 2003 годзе (55 млн км).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?