Лідэры краін Еўрасаюза гатовы ў выпадку неабходнасці сабрацца на наступным тыдні на саміце, каб узгадніць дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расіі ў сувязі з сітуацыяй у Украіне.
Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус.
Па словах Фабіуса, «на ўсходзе Украіны разгортваюцца арганізаваныя гвалтоўныя дзеянні».
«Відавочна, што Расія адказная за гэты гвалт. Мы павінны дзейнічаць», — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Францыі пасля пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін ЕС.
«Калі гэта будзе неабходна, на наступным тыдні можа адбыцца сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕС, на якой будуць узгоднены новыя санкцыі», — адзначыў ён.