Працягваецца праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей беларускай арміі, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

У рамках праверкі праведзены кантрольныя заняткі па агнявой, тактычнай і фізічнай падрыхтоўцы з мабільным батальёнам 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады. 

«Асабовы склад механізаванага батальёна 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады працягвае выкананне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да баявога прымянення. Ажыццяўляецца падрыхтоўка да кантрольных заняткаў, праводзяцца мерапрыемствы ўсебаковага забеспячэння выканання вучэбна-баявых задач батальёнам», — гаворыцца ў паведамленні.

З асабістым складам ракетнага дывізіёна 465-й ракетнай брыгады праводзіцца комплексны занятак у кіраванні ракетнымі ўдарамі. Раней ракетны дывізіён здзейсніў марш на палігон Асіповіцкі, удакладняе БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?