У ноч з 13 на 14 красавіка была зроблена спроба атакі на барыкады вакол Данецкай АДА.

Пра гэта паведамляюць відавочцы падзеі, піша «Востраў».

Невядомыя закідалі запальнай сумессю на барыкадах вакол Данецкай АДА аўтамабільныя шыны.

Як апісвае гэта відавочца на барыкадах, невядомыя кінулі некалькі бутэлек з запальнай сумессю. Загарэлася бліжэйшая палатка. Тут жа забілі бубны.

Да раніцы наступствы падпалу былі ліквідаваныя. Хоць сляды сажы засталіся.

Паралельна, на бульвары Пушкіна былі распісаныя антысепаратысцкімі надпісамі лайтбоксы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?