ЗША ў дадзены момант не разглядаюць пытання аказання ваеннай дапамогі Украіне, заявіў у панядзелак прадстаўнік Белага дома ЗША Джэй Кэрні.

Гэта не першая такая заява.

Раней прадстаўніца дзярждэпа ЗША Джэн Псакі таксама адзначала, што амерыканскія ўлады не плануюць надаваць Кіеву ваенную дапамогу.

«Я не збіраюся цалкам выключаць гэты варыянт у будучыні, але ў дадзены момант мы факусуемся на эканамічных і дыпламатычных намаганнях па дээскалацыі сітуацыі на Украіне», — сказала Псакі.

Да аказання ваеннай дапамогі Кіеву заклікалі сенатар Джон Маккейн, былы дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Збігнеў Бжазінскі і былы прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі. Правіца ў ЗША і ЕС крытыкуе адміністрацыю Абамы за няздольнасць абараніць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Выказваецца меркаванне, што ЗША і Еўрасаюз страцяць многіх саюзнікаў пасля гэтага, бо ніхто не будзе верыць у здольнасць Захаду дапамагчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?