У Адміністрацыі прэзідэнта Украіны запэўніваюць, што робяць усё для затрымання агентаў Расіі.

Пра гэта заявіў у эфіры ўкраінскага «5 канала» в.а. намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Сенчанка.

«Сёння следчы ізалятар, прабачце, забіты ўжо агентурай, якая чатыры гады таму пад чужымі дакументамі, пад чужымі прозвішчамі ўкаранялася ва Украіне, у той час як Украіна не вяла ні тэрарыстычных, ні разведвальных дзеянняў на тэрыторыі Расіі», — сказаў Сенчанка.

Пры гэтым ён адзначыў, што гэта звязана з тым, што ўлада пры Віктару Януковічу «здала ўсе сілавыя структуры Расеі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0